Прафесар Акадэміі грамадскіх навук КНР Сун Шымін пракаменціраваў вынікі 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання. Ён адзначыў, што рэформа адміністрацыйнай сістэмы з'яўляецца ключавой у правядзенні рэформы палітычнай сістэмы. Рэфармаванне рэгулявання ў галіне аховы экалогіі стала непазбежным.
Сун Шымін адзначыў, што на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання вылучаны задачы па абароне аўтарытэту Канстытуцыі і законаў забеспячэння незалежнай дзейнасці судоў, пракурорскага нагляду і ўдасканаленні сістэмы законнага забеспячэння правоў чалавека. Гэта з'явілася новым пунктам у праграме рэформ палітычнай сістэмы, прынятай на пленуме. Галоўны змест рэформы адміністрацыйнай сістэмы – эфектыўная работа ўрада, садзейнічанне мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і кіраўнічых здольнасцяў.
Сун Шымін адзначыў, што ў першую чаргу неабходна па-сапраўднаму змяніць функцыі ўрада. Урад павінен абараняць справядлівасць у грамадстве, ствараць атмасферу развіцця, прадастаўляць якасныя грамадскія паслугі. Сун Шымін паказаў, што кітайскаму ўраду неабходна паступова пераходзіць ад функцый адміністравання да грамадскага кіравання.
Сун Шымін таксама адзначыў, што для садзейнічання ахове экалагічнага асяроддзя і ўдасканалення сістэмы кіравання аховай навакольнага асяроддзя неадкладнай задачай з'яўляецца стварэнне ўдасканаленай сістэмы аховы навакольнага асяроддзя. Ахова экалагічнай асяроддзя – гэта палітычная праблема, звязаная з жыццём народа, і праблема навукі. - Р -