Дырэктар Цэнтра даследаванняў нацыянальнай спецыфікі ўніверсітэта Цінхуа Ху Аньган адзначае, што акцэнтаванне ўвагі на «вырашальнай ролі» рынку ў развіцці эканомікі не азначае прызнанне рынку ўніверсальным.
У камюніке па выніках 3-га пленума ЦК КПК 18-га склікання адзначаецца, што рэформа эканамічнай сістэмы стаіць у аснове працэсу ўсебаковага паглыблення рэформ. Асноўная праблема – наладзіць узаемадзеянне паміж дзяржавай і рынкам. Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца «вырашальная роля» рынка і роля ўрада ў размеркаванні рэсурсаў. Упершыню афіцыйна гаворыцца аб павышэнні статусу рынкавых механізмаў у нацыянальнай эканамічнай сістэме.
Ху Аньган адзначыў, што 20 гадоў развіцця рынкавай эканомікі ў Кітаі сталі называць «эрай сістэмных інавацый». Гэта перыяд стварэння сацыялістычнай рынкавай эканамічнай сістэмы ў Кітаі. На сённяшні дзень попыт і прапанова цалкам вызначаюць на рынку краіны 95% тавараў і паслуг. - Р -