У Пекіне сёння прайшло пасяджэнне кіраўнікоў аддзелаў Адзінага фронту ўсіх узроўняў. На пасяджэнні прысутнічаў і выступіў член ПК Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Юй Чжэншэн. Ён падкрэсліў, што Адзіны фронт павінен рэалізоўваць дух 18-га з'езда КПК, а таксама 2-га і 3-га пленумаў ЦК КПК 18-га склікання і важных выступленняў генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, нязменна прытрымлівацца шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, пазітыўна служыць усебаковаму паглыбленню рэформ, узмоцнена прасоўваць тэарэтычныя і палітычныя інавацыі, прыкладаць намаганні для вырашэння важных і складаных праблем, бесперапынна павышаць эфектыўнасць і ўзровень працы Адзінай фронту, каб сканцэнтраваць сілы і назапасіць мудрасць для ўсеабдымнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства і рэалізацыі кітайскай мары. - Р -