Чыгунка Цінхай -Тыбет стала стымулам дынамічнага развіцця эканомікі Тыбету
  2014-01-13 15:36:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля адкрыцця чыгуначнай магістралі Цінхай -Тыбет у 2006 годзе ў апошнія 7 гадоў эканоміка Тыбецкага аўтаномнага раёна / ТАР , Паўднёва -Заходні Кітай / набыла дынамічнае развіццё.

Інфармацыя сведчыць, што аб'ём ВУП ТАР падняўся з 34,2 млрд. юаняў / 1 дол. = 6,1 юаня / у 2006 годзе да 80,2 млрд. юаняў у 2013 годзе. Сярэднегадавы прырост эканомікі перавысіў 10 працэнтаў.

Паводле статыстычнай інфармацыі Турыстычнага ўпраўлення ТАР, за 7 гадоў колькасць турыстаў, якія наведалі Тыбет, павялічылася з 1,8 млн. да 12,9 млн. Паступленні ад турызму - з 1,94 млрд. юаняў да 16,5 млрд. юаняў.

Разам з гэтым, усё больш своеасаблівай прадукцыі ТАР вывозіцца па гэтай дарозе. Расце і інвестыцыйная прывабнасць Тыбету для прадпрыемстваў з іншых раёнаў краіны. У цяперашні час у Тыбеце зарэгістраваны 1982 прадпрыемствы па вытворчасці спецыфічнай прадукцыі. У 2013 г. аб'ём знешняга тавараабароту Тыбету перавысіў 3 млрд. долараў ЗША , стаўшы гістарычным рэкордам. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040