Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на днях правёў сустрэчу з суграмадзянамі, прадстаўнікамі навукова-тэхнічных , адукацыйных, культурных, медыцынскіх і спартыўных колаў падчас падрыхтоўкі даклада аб рабоце ўрада .
Сустрэча кіраўніка цэнтральнага ўрада з суайчыннікамі адбылася ў мінулую пятніцу. Падчас яе ў агульнай колькасці 10 прадстаўнікоў далі сваю ацэнку праведзенай урадам за 2013 год працы і выказалі свае прапановы адносна зместу даклада. Аб гэтым паведамляецца ў цыркуляры, апублікаваным сёння Дзяржсаветам КНР.
Сярод выступаючых на сустрэчы - вядомы селекцыянер гібрыднага рысу Юань Лунпін , пісьменнік Фэн Цзіцай , акцёр Лі Сюецзянь і суперзорка бадмінтона Лін Дань, а таксама універсітэцкі выкладчык , лекар , уладальнік кнігарні і іншыя.
"Развіццё краіны мае на мэце задаволіць матэрыяльныя і духоўныя патрэбы грамадзян. Наша развіццё не стане ўсёабдымным і не будзе паступальным без прагрэсу ў навукова - тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай, спартыўнай і медыцынскай сферах", - адзначыў Лі Кэцян .
Выслухаўшы меркаванне студэнта-прадпрымальніка , Лі Кэцян адзначыў , што ўрад павінен распрацаваць праграму, накіраваную на падтрымку студэнтаў і выпускнікоў ВНУ, якія адкрылі ўласны бізнэс.
Адказваючы на пытанні селяніна з цэнтральна-кітайскай правінцыі Хунань і працоўнага мігранта, які працуе ва ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу , Лі Кэцян адзначыў , што КПК і ўрад пастаянна надаюць ўвагу вырашэнню іх праблем, і іх выказванні будуць улічаны пры складанні бюджэту.
Ён звярнуўся да ўрадавых ведамстваў усіх узроўняў з заклікам палепшыць стыль працы .
Ён выказаў удзячнасць ўдзельнікам сустрэчы і перадаў ім свае віншаванні ў сувязі з надыходзячым традыцыйным кітайскім Новым годам па месяцовым календары. -0 -