Прэм'ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ
  2014-01-21 19:34:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міхаіл Мясніковіч пасля сустрэчы са сваім калегам - прэм'ер-міністрам Кітая Лі Кэцянам застаўся задаволены вынікамі свайго візіту ў Паднябесную. На сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ ён адзначыў паспяховае падпісанне «дарожнай карты» супрацоўніцтва на 2014-2018 гады. «Мэты, якія былі пастаўлены намі, рэалізаваны. Усе нашы прапановы былі прынятыя кітайскім бокам. Акрамя таго,яны былі дапоўнены новымі перспектыўнымі прапановамі, да якіх мы прыслухоўваемся», -- адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Рубежнай падзеяй прэм'ер-міністр Беларусі назваў пераход у новую фазу эканамічных узаемаадносін паміж дзвюма краінамі: ад гандлёвага і крэдытнага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага -- стварэння міжнацыянальных карпарацый і сумесных прадпрыемтсваў. Многія кітайскія кампаніі, з якімі традыцыйна ў Беларусі ўстяляваліся добрыя адносіны, выказалі ідэю развіваць іх на больш сур'ёзных умовах і выступаць у якасці інвестараў. Па выніках сённяшняй сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскага інвестыцыйнага фонду з'явілася прынцыповая дамоўленасць аб уваходжанні шырокіх кітайскіх інвестыцый уэканоміку Беларусі для стварэння сумесных вытворчасцяў і прадпрыемстваў. «З кампаніяй «Geely» прайшлі перамовы аб рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекта коштам у некалькі сотняў мільёнаў долараў – стварэння вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Ёсць разуменне, як гэта ажыццяўляць, нягледзячы на некаторыя складанасці рабочага парадку», -- адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ідэя аб сумеснай вытворчасці звышмагутных трактароў была выказана прэм'ер-міністрам Кітая Лі Кэцянам і прынята да распрацоўкі беларускім бокам.

Акрамя таго, прыняты рашэнні па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і развіцці фундаментальных даследаванняў. Сёлета вырашана павялічыць колькасць стыпендый для беларускіх студэнтаў у Кітаі да 40, што стварае больш магчымасцяў для адукацыйнага супрацоўніцтва. З'явілася прапанова актыўна развіваць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі –кандыдатаў і дактароў навук і актывізаваць работу ў галіне інфармацыйных тэхналогій .

«Фарсіраванне работ па развіцці кітайска-беларускага індустрыяльнага парка высокіх тэхналогій – прадмет асаблівага разгляду. Я задаволены тым, што мы знайшлі рашэнне. Ёсць палітычная воля, дадзены адпаведныя даручэнні з вуснаў кіраўніка ўрада КНР, якія актывізуюць працэс з боку кітайскіх кампаній», -сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў важнасць культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, якое дапамагае развіццю даверу і дружбы паміж Кітаем і Беларуссю. Міхаіл Мясніковіч павіншаваў часопіс «Кітай», на старонках якога з'яўляецца багата інфармацыі пра адносіны і сумесныя праекты паміж краінамі з выпускам юбілейнага сотага нумара і пакінуў урачысты запіс.

Візіт прэм'ер-міністра Беларусі працягваецца да 23 студзеня. Зараз дэлегацыя Беларусі накіравалася ў правінцыю Гуандун горад Шэньчжэнь, дзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў па супрацоўніцтве ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку. -0-

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040