Часовая спецыяльная камісія па падрыхтоўцы праекта Закона аб мовах ва Украіне, створаная рашэннем Вярхоўнай Рады, правяла першае пасяджэнне. Пра гэта паведаміла агенцтва ІТАР-ТАСС.
Камісію ўзначаліў віцэ-спікер Вярхоўнай Рады, дэпутат фракцыі "Свабода" Руслан Кашулінскі. У склад камісіі вырашана ўвесці групу экспертаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны.
На сваім першым пасяджэнні члены камісіі вызначылі пералік матэрыялаў, якія будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага закона. Як паведамляецца, наступнае пасяджэнне адбудзецца 11 сакавіка. - Р -