Пасля буйнога скандалу з прадуктамі харчавання ў Шанхаі абяцаюць суровыя пакаранні
  2014-07-28 10:10:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сакратар шанхайскага камітэта КПК Хань Чжэн паабяцаў "суровыя пакаранні" для ўсіх, хто мае дачыненне да звязанага з бяспекай прадуктаў харчавання скандалу, які распаўсюдзіўся з Шанхая на Сянган і Японію.

Хань Чжэн на пасяджэнні, прысвечаным урэгуляванню скандалу, паведаміў, што любая кампанія, якая парушае ў горадзе заканадаўства, будзе сурова пакарана ў адпаведнасці з законам.

Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як мясцовы тэлеканал паведаміў, што кампанія "Шанхай хусы", якая з'яўляецца пастаўшчыком мяса і належыць "OSI Group", што базуецца ў ЗША, займалася змешваннем свежага і пратэрмінаванага мяса.

У скандале задзейнічаны глабальныя брэнды ў сферы грамадскага харчавання, уключаючы McDonald's, "Yum Brands", які належыць KFC, а таксама Starbucks.

У сувязі са скандалам былі затрыманы 5 чалавек, шанхайскія рэгулятары абвінавацілі кампанію "Шанхай хусы" у фальсіфікацыі дат вытворчасці прадукцыі з ялавічыны і продажы гэтай прадукцыі па заканчэнні тэрміну прыдатнасці.

Хань Чжэн таксама паабяцаў, што журналісты і інфарматары, якія адыгралі важную ролю ў скандале, атрымаюць абарону.

"Роля СМІ ў гэтым выпадку будзе разглядацца ў якасці пазітыўнай энергіі", - сказаў ён.

Хань Чжэн паабяцаў, што расследаванне інцыдэнту будзе дбайным, а яго вынікі своечасова раскрытыя грамадскасці.

Ён заклікаў кантрольныя органы ўрада захоўваць пільнасць і выконваць свой доўг з апярэджаннем падзей.

"Вы павінны ўсвядоміць тое, што адбылося, каб не дапусціць паўтарэння падобных выпадкаў", - сказаў Хань Чжэн.

У апублікаванай учора на сайце "OSI Group" заяве сцвярджаецца, што кампанія "выключыць з рынку ўсю вырабленую" Шанхай хусы" прадукцыю".

Кампанія таксама паведаміла, што праводзіць дбайнае ўнутранае расследаванне на прадмет любых магчымых памылак з боку цяперашняга і папярэдняга высокапастаўленага кіраўніцтва.

Датычныя да скандалу кампаніі хутка адрэагавалі на яго.

Кітайскае аддзяленне McDonald's паведаміла, што будзе купляць мяса ў іншай кампаніі ў складзе "OSI Group", каб замяніць свайго папярэдняга пастаўшчыка, а аддзяленне McDonald's у Японіі спыніла імпарт кураціны з Кітая. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040