Зараз у Тыбецкім аўтаномным раёне сфарміравана сетка паветранага транспарту. Па стане на канец 2013 года ў Тыбеце адкрыта 48 унутраных і замежных авіяліній, якія злучаюць Тыбет з 29 гарадамі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні народнага ўрада ТАР Дзін Есянь.
Паводле даных Упраўлення грамадзянскай авіяцыі ТАР, летась аб'ём паветраных пасажыраперавозак у Тыбеце склаў 2,759 млн. чалавек, павялічыўшыся на 24,4% у параўнанні з папярэднім годам.
З-за цяжкіх прыродных умоў грамадзянскі паветраны транспарт у Тыбеце доўгі час адставаў ў развіцці. У апошнія гады тут рэалізаваны дзяржаўныя інвестыцыі ў памеры больш за 3 млрд. юаняў, пабудаваны аэрапорты.
Разам з гэтым кітайскія авіякампаніі адкрылі авіялініі, якія злучаюць горад Лхаса з Катманду, Пекінам, Шанхаем, Гуанчжоу і Сянганам.
У мэтах далейшага развіцця паветранага транспарту Тыбета ў другім паўгоддзі бягучага года пачнуцца праекты па пашырэнні аэрапортаў у Чамдо, Лхасе і Ліньчжы. - Р -