Тыбет перажывае пік турыстычнага сезону
  2014-08-01 10:44:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цяпер Тыбет перажывае пікавы турыстычны сезон, рэзка павялічваецца колькасць турыстаў, якія прыбываюць у Тыбет, стала цяжка набыць квіткі на цягнікі і самалёты, як у Тыбет, так і з яго.

Як правіла, турыстычны сезон у Тыбеце пачынаецца з 1 траўня і заканчваецца 31 кастрычніка. За гэтыя месяцы Тыбет наведваюць значна больш турыстаў, чым у астатнія месяцы года.

Паводле статыстыкі, у студзені-чэрвені гэтага года ў Тыбеце пабывалі, у агульнай колькасці, 4.11 млн. айчынных і замежных турыстаў, агульны даход Тыбету ад турызму склаў 4,077 млрд. юаняў / 1 дол. ЗША - 6,16 юаня /, што больш адпаведна на 19,8 і 29,3 прац, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Ад 23 ліпеня чыгуначны вакзал Лхасы сустрэў першы пік хвалі пасажыраў. На мінулым тыдні з гэтага вакзала кожныя суткі адпраўляліся, у сярэднім, звыш 5000 пасажыраў, прыбывалі, у сярэднім, больш за 5500 чалавек, квіткі на цягнікі прададзеныя на 98 працэнтаў, паведаміла прадстаўнік вакзала Чжоу Мэйцінь.

З пачатку ліпеня павялічваецца і колькасць турыстаў, якія прыбываюць у Тыбет і адбываюць з яго на паветраным транспарце, квіткі на самалёты, якія лётаюць па "гарачых" лініях, сталі прадавацца без зніжкі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040