Кітайскія і нямецкія вучоныя пачалі расшыфроўваць старажытны рукапіс "Майтрысіміт"
  2014-08-13 10:26:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Навуковыя супрацоўнікі Сіньцзянскага музея сумесна з калегамі з Гётынгенскага ўніверсітэта прыступілі да расшыфроўкі рукапісу "Майтрысіміт" на старауйгурскай мове.

Рукапіс створаны продкамі уйгураў больш за тысячу гадоў таму, калі яны вызнавалі будызм. Сачыненне, якое ўтрымлівае жыццяпіс будучага буды Майтрэі і складзена ў стылі будысцкіх легенд – адзін з самых ранніх уйгурскіх літаратурных твораў.

Кітайскія і нямецкія спецыялісты выказалі спадзяванне, што ім удасца транскрыбіраваць тэкст рукапісу лацінскімі літарамі і потым перакласці на кітайскую мову. На іх думку, рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць стымуляваць міжрэгіянальнае вывучэнне гістарычнай культуры ў раёне Вялікага Шаўковага шляху. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040