Прэзідэнт Украіны разлічвае на пачатак рэальнага мірнага працэсу
  2014-09-04 11:09:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка спадзяецца, што ў пятніцу трохбаковая кантактная група пачне перамовы аб працэсе мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны, а таксама будуць прынятыя рэальныя крокі для дасягнення міру. Пра гэта ён заявіў у сераду падчас сустрэчы з украінцамі, якія былі вызваленыя з лівійскага палону.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта Украіны, П. Парашэнка на сустрэчы сказаў, што ён ускладае велізарнае спадзяванне на тое, што ў пятніцу ў Мінску будзе, нарэшце, пачаты мірны працэс.

Лідар Украіны падкрэсліў, што дасягненне міру сёння з'яўляецца першачарговай задачай. "Першая задача - гэта мір. Сёння ў 5 раніцы, у сувязі з розніцай у часе, мы гаварылі з прэзідэнтам Пуціным пра тое, якім чынам мы можам спыніць жудасныя працэсы. Нельга адмаўляць тое, што людзі павінны перастаць гінуць", - заявіў П. Парашэнка. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040