Зараз у Тыбецкім аўтаномным раёне адкрыта 1787 устаноў для рэлігійнай дзейнасці, у якіх зарэгістравана больш за 46 тыс. манахаў і манахінь, паведамілі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай рэлігійнай дзейнасці ў Тыбеце.
ТАР штогод выдаткоўвае больш за 26 млн. юаняў для ўключэння манахаў у сістэму сацыяльнага забеспячэння. На гэты час яны ўсе ахоплены сістэмамі медыцынскага страхавання, страхавання па старасці, страхавання ад няшчасных выпадкаў. Апрача таго, усе манахі штогод бясплатна праходзяць медыцынскі агляд. Тыбецкія ўлады таксама вырашылі стварыць у 45 манастырах, дзе зарэгістравана больш за 100 манахаў, дамы састарэлых. - Р -