Антыўрадавыя ўзброеныя фарміраванні цалкам адціснулі ўкраінскіх вайскоўцаў ад мяжы Данецкай вобласці з РФ
  2014-09-12 10:31:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да 11 верасня антыўрадавым узброеным фарміраванням атрымалася цалкам адцясніць украінскіх вайскоўцаў ад мяжы Данецкай вобласці з РФ і прыкметна пашырыць выхад да Азоўскага мора, пра што сведчаць апошнія дадзеныя, апублікаваныя СНБА Украіны.

Як стала вядома, у перыяд з 8 па 11 верасня баевікі ўзялі пад свой кантроль шэраг населеных пунктаў, сярод якіх Камсамольскае, Цельманава, Патрыятычнае.

У СНБА таксама паведамілі, што за апошнія суткі ў Данбасе не загінуў ні адзін украінскі вайсковец, хоць антыўрадавыя фарміраванні 20 разоў абстрэльвалі пазіцыі сілаў па правядзенні аперацыі па ліквідацыі антыўрадавых фарміраванняў, парушаючы абвешчанае 5 верасня перамір'е. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040