Прадстаўнік МЗС КНР заклікае Японію правільна разумець гісторыю
  2014-09-19 10:22:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на чарговай прэс-канферэнцыі заклікаў Японію правільна разумець гісторыю, практычнымі дзеяннямі дамагацца даверу суседніх азіяцкіх краін і міжнароднай супольнасці.

На прэс-канферэнцыі Хун Лэй адзначыў, што 18 верасня – гэта пачатак агрэсіўнай вайны Японіі супраць Кітая. КНР памятае пра гэту падзею, каб не забываць гісторыю, адстойваць мір на планеце і даваць новае жыццё такім якасцям кітайскай нацыі, як няўхільнае імкненне рухацца наперад.

Разгорнутая японскім мілітарызмам захопніцкая вайна стала сапраўднай катастрофай для народаў пацярпелых азіяцкіх краін. "Мы заклікаем Японію правільна разумець гісторыю, строга прытрымлівацца таго бачання гістарычных пытанняў, якія былі выкладзены раней, трымаць свае абяцанні, ісці па шляху мірнага развіцця, практычным крокамі дамагацца даверу суседніх азіяцкіх краін і міжнароднай супольнасці", – адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040