Японец падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць намеру прэм'ера дазволіць права на калектыўную самаабарону
  2014-06-30 14:45:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У другой палове дня ў нядзелю ў Токіа мужчына падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць намеру прэм'ер-міністра краіны Сіндза Абэ дазволіць права на калектыўную самаабарону.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Кіёда Цусін", гэты мужчына на пешаходным мосце побач са станцыяй метро выступіў з прамовай, крытыкуючы Сіндза Абэ. Праз гадзіну ён абліўся бензінам і падпаліў сябе.

Паводле інфармацыі, мужчына атрымаў моцныя апёкі, але не губляў свядомасці па дарозе ў бальніцу.

Пасля таго, як Сіндза Абэ выказаў намер змяніць існуючае тлумачэнне пацыфістской канстытуцыі і зняць забарону з права на калектыўную самаабарону, у Японіі сталі часта адбывацца антываенныя дэманстрацыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040