Чыгунка дапамагае выкананню мары будыстаў Тыбэта аб паломніцтве
  2014-09-22 15:10:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"На цягніку мы даязджаем з Сініна да Лхасы за 24 гадзіны; пасля з'яўлення цягнікоў паломніцтва па святых мясцінах будызму для простых людзей перастала быць доўгім: гэта і танна, і эканоміць час", – паведаміў 42-гадовы паломнік Гэка Сандруп.

Прыехаць у Лхасу і наведаць знакаміты манастыр Джаканг, каб пабачыць статую 12-гадовага Буды Шак'ямуні – мара для вялікай колькасці такіх жа вернікаў, як і Гэка Сандруп.

Пасля таго, як у 2006 годзе чыгунка Цінхай-Тыбет была здадзена ў эксплуатацыю, ВУП Тыбета на душу насельніцтва вырас да 807,67 юаня. Гэта звязана з эканамічным развіццём за кошт чыгункі. У той жа час гэта чыгунка, якую называюць "нябеснай дарогай", палегчыла паломніцтва для вялікай колькасці кітайскіх будыстаў.

Пасля адкрыцця ў жніўні бягучага года першага ўчастка чыгункі Цінхай-Тыбет – Лхаскага адгалінавання – яшчэ большая колькасць пілігрымаў атрымала магчымасць перасоўвацца на зручным і бяспечным транспарце. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040