Кітай і Расія падпісалі рамачнае пагадненне аб пастаўцы 30 млрд. кубаметраў расійскага газу ў год па "заходнім маршруце"
  2014-11-14 15:15:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя /СNPC/ і "Газпром" на днях падпісалі рамачнае пагадненне аб пастаўках прыроднага газу з Расіі ў Кітай па "заходнім маршруце". Паводле дамовы, Расія будзе на працягу 30 гадоў штогод пастаўляць у Кітай 30 млрд. кубаметраў газу. Пра гэта паведамілі ў кітайскай карпарацыі.

Гэта яшчэ адзін прарыў у кітайска-расійскім супрацоўніцтве ў газавай галіне пасля таго, як 21 мая гэтага года СNPC і "Газпром" падпісалі 30-гадовы кантракт на пастаўку газу ў Кітай па "ўсходнім маршруце". Новае пагадненне мае вялікае значэнне для далейшай аптымізацыі структуры энергаспажывання Кітая і будзе спрыяць эканамічнаму развіццю ў цэнтральных і заходніх раёнах краіны, перакананыя кітайскія эксперты.

Стала вядома таксама, што СNPC і кампанія "Раснафта" падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве па праекце "Ванкорнафта", якое прадугледжвае набыццё кітайскім бокам часткі долі ў "Ванкорнафце".

У 2013 годзе аб'ём здабыткаў на радовішчы "Ванкорнафта", якое асвойвае "Раснафта", дасягнуў прыкладна 22 млн. тон. Кітайскія эксперты лічаць, што сумеснае асваенне гэтага радовішча дазволіць умацаваць стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін у вертыкальнай інтэграцыі нафтавай вытворчасці. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040