Азіяцкі рэгіён застаецца самым папулярным накірункам сярод кітайскіх турыстаў
  2014-12-04 13:54:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Азіяцкі рэгіён застаецца самым папулярным накірункам сярод кітайскіх турыстаў - у студзені-кастрычніку кітайскія грамадзяне здзейснілі сюды больш за 85.4 млн. паездак. Пра гэта сведчаць апошнія дадзеныя Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па справах турызму.

На лістапад 2014 г гадавая колькасць паездак грамадзян Кітая за мяжу ўпершыню пераадолела мяжу ў 100 млн. Пры гэтым, у шэрагу краін, на долю якіх прыйшлося больш за мільён паездак, апынуліся Рэспубліка Карэя, Тайланд, Японія, ЗША, В'етнам і Сінгапур. У прыватнасці больш чым на 40 працэнтаў вырас прыток турыстаў у РК і Японію.

Па наведвальнасці кітайскімі турыстамі на другім месцы -- еўрапейскі напрамак / больш за 3,4 млн паездак за студзень-кастрычнік/. Амерыканскі рэгіён з трэцяга месца зрушыла Афрыка / 2,69 млн. паездак /. А ў Амерыку здзейснілі 2,63 млн. падарожжаў. Колькасць падарожжаў у краіны Акіяніі склала 1.08.

Афіцыйны прадстаўнік дзяржупраўлення па справах турызму Чжан Цзілінь выказаў меркаванне, што істотны рост колькасці замежных паездак кітайцаў - з 8.43 млн. у 1998 годзе да больш за 100 млн. у 2014 - стаў не толькі вяхой у развіцці турыстычнай індустрыі, але і знакавай падзеяй , што сведчыць аб уступленні краіны ў новую фазу развіцця ў плане рэформаў і адкрытасці, а таксама сацыяльна-эканамічнага прагрэсу. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040