Адным з самых распаўсюджаных напрамкаў агратурызму ў Кітаі становіцца "Нунцзялэ". Ён прыцягнуў летась каля 900 млн. турыстаў. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі.
На канец мінулага года ў краіне налічвалася 1,5 млн. сельскіх сямейных гаспадарак у гэтай галіне, яны забяспечылі сельскім раёнам Кітая даход у памеры 29 млн. юаняў, паведамілі ў Мінсельгасе.
Агратурызм, які прапануе харчаванне і пражыванне ў вясковым стылі, карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод тых жыхароў гарадоў, якія аддаюць перавагу адпачынку ўдалечыні ад гарадской мітусні. - Р -