Устойлівае развіццё кітайскай эканомікі ва ўмовах новых рэалій стала галоўнай тэмай штогадовага форуму, які праводзіць Кітайскі цэнтр міжнароднага эканамічнага абмену.
Старшыня праўлення цэнтра Цзэн Пэйянь, выступаючы перад удзельнікамі форуму, выклаў сваё бачанне новых рэалій кітайскай эканомікі. Яны, на яго думку, найбольш ярка адлюстроўваюцца ў наступным: пераход ад высокіх тэмпаў росту да больш нізкіх, ад экстэнсіўнай да інтэнсіўнай мадэлі развіцця эканомікі, выхад на больш высокі ўзровень у вытворчасці, паралельнае прасоўванне на ўнутраны і знешні рынкі, дамініруючая роля насельніцтва з сярэднім прыбыткам у стабілізацыі ўнутранага спажывання, дыверсіфікацыя спажывання, развіццё сярэдняга і малога бізнэсу, а таксама новых форм і галін гаспадаркі.
Ва ўмовах такіх рэалій, мяркуе Цзэн Пэйянь, для забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця ключавымі задачамі з'яўляюцца рэформы, адкрытасць і інавацыі. Зрэшты, яны ўзаемазвязаны, сказаў ён. - Р -