Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян склікаў чарговае пасяджэнне Дзяржсавета КНР.
Падчас яго былі выпрацаваны планы па павелічэнні фінансавай падтрымкі для выхаду айчынных прадпрыемстваў на знешні рынак, па забеспячэнні ўстойлівага росту нацыянальнай эканомікі і прасоўванні абнаўлення структурнага рэгулявання.
На пасяджэнні было прынята рашэнне аб далейшым эфектыўным выкарыстанні наяўных у распараджэнні фінансавых рэзерваў і капіталаў і пра больш якаснае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таксама былі пазначаныя меры па стварэнні гарантый і паляпшэнні ўмоў жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, каб усе члены грамадства маглі карыстацца пладамі развіцця і імкнуцца да жыцця сярэдняга дастатку. --0--