У навагоднія выхадныя дні ў многіх паветах і гарадах Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, размешчанага ў паўночна-заходняй частцы Кітая, прайшлі турыстычныя фестывалі лёду і снегу, дзякуючы чаму халодныя снежна-ледзяныя рэсурсы сталі "гарачай індустрыяй" турызму.
Так, з канца снежня 2014 года ў павеце Эмінь у паўночна-заходняй частцы Сіньцзяна і павеце Боху ў цэнтральнай частцы Сіньцзяна, праводзіліся розныя снежныя турыстычныя мерапрыемствы. У горадзе Алтай у паўночнай частцы Сіньцзяна, таксама разгарнуліся міжнародныя мерапрыемствы па снежаным і лядовым турызме 2014-2015 года.
Па словах сакратара парткама павета Эмінь Ван Кэюна, першы фестываль лёду і снегу ў гэтым павеце быў зладжаны ў 2012 годзе, з таго часу толькі за зімовыя сезоны мінулых трох гадоў павет атрымаў прыбытак ад турызму ў памеры звыш 50 млн. юаняў / 1 амерыканскі долар = 6 , 12 юаня /.
У Сіньцзяне зімовы сезон пачынаецца з канца лістапада і завяршаецца да канца сакавіка наступнага года. У гэтыя халодныя месяцы ў Сіньцзян прыязджаюць толькі нязначныя групы турыстаў. Для асваення багатых турыстычных рэсурсаў зімовага сезону мясцовыя турыстычныя ведамствы ў апошнія гады арганізавалі серыйныя мерапрыемствы для прыцягнення турыстаў. Па дадзеных статыстыкі, да 2006 года ў зімовы сезон у Сіньцзяне пабывалі крыху больш за 900 тыс. турыстаў штогод, у 2013 годзе іх колькасць перавысіла 18 млн. чалавек / разоў. 0-