У 2014 годзе агульны аб'ём касавых збораў у глабальным маштабе склаў 37.5 млрд. амерыканскіх долараў, з якіх 27 працэнтаў прыпадае на ЗША, 13 працэнтаў - на Кітай, дадзены аб'ём павялічыўся на за 1,6 млрд. амерыканскіх долараў у параўнанні з 2013 годам, прычым 75 працэнтаў аб'ёму росту прыпадае на Кітай. Разам з гэтым, касавыя зборы ў Паўночнай Амерыцы знізіліся на 6 %, а ў Кітаі выраслі на 36 %. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў "Дакладзе пра ўплыў кітайскага рынку кінафільмаў за 2014", апублікаваным напярэдадні кітайскай кансалтынгавай кампаніяй Entgroup.
У дакладзе адзначаецца, што ў 2014 годзе агульныя касавыя зборы ад кінапракату ў Кітаі склалі 4,7 млрд. долараў ЗША пры павелічэнні на 36 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам, у Паўночнай Амерыцы гэты паказчык хоць і дасягнуў 10.3 млрд. долараў, але ўпаў на 6 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам. На самой справе, акрамя Індыі, РК і Францыі, такое падзенне адбылося і ў Японіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі, Аўстраліі і шэрагу іншых краін свету. З гэтага вынікае, што на фоне запаволення тэмпаў росту касавых збораў у глабальным маштабе, кітайскі рынак расце дзіўнымі тэмпамі.
Больш за тое, хоць у 2014 годзе агульны аб'ём касавых збораў у сусветным маштабе ўзрос на 1,6 млрд. амерыканскіх долараў, але 75 працэнтаў гэтага павелічэння было забяспечана за кошт росту кітайскага рынку. Такім чынам, Кітай адыграў вядучую ролю ў павелічэнні сусветнага рынку кінапракату, адзначаецца ў дакладзе.
На аснове аналізу зместу 30 самых касавых айчынных кінафільмаў Кітая, аўтары дакладу зрабілі выснову, што амаль 70 % касавых збораў было атрымана за кошт кінакарцін трох катэгорый, якія распавядаюць альбо пра каханне, альбо аб кітайскіх адзінаборствах, альбо знятыя ў жанры камедыі, гаворыцца ў дакладзе .
Мяркуючы па ўзросце кітайскіх кінаглядачоў, якія наведвалі кінатэатры за апошнія два гады, доля людзей ва ўзросце ад 19 да 40 гадоў склала 87 працэнтаў, у тым ліку больш за палову агульнай колькасці кінагледачоў склалі маладыя кітайцы ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.
У дакладзе адзначана, што ў 2014 годзе касавыя зборы 308 айчынных кінафільмаў дасягнулі 16,155 млрд. юаняў (1 амерыканскі долар = 6,12 юаня) і склалі 54,51 % агульнага аб'ёму касавых збораў Кітая. Касавыя зборы 80 замежных фільмаў прынеслі даходы ў памеры 13.484 млрд. юаняў. У той жа час, у Францыі і іншых еўрапейскіх краінах рынкавая доля айчынных фільмаў складала выключна менш за палову агульнага аб'ёму касавых збораў краіны. 0-