Зборнік выказванняў "Сі Цзіньпін аб паляпшэнні партыйнага стылю, стварэнні непадкупнага апарата і барацьбе з карупцыяй" нядаўна выпусцілі выдавецтва "Чжун'ян Вэньсянь" і выдавецтва "Фанчжэн".
Зборнік склала Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны і Цэнтр па вывучэнні партыйных дакументаў пры ЦК КПК.
У кнігу, якая складаецца з 9 раздзелаў, увайшлі 216 выказванняў з больш чым 40 прамоваў, артыкулаў і ўказанняў, зробленых Сі Цзіньпінам у перыяд з 15 лістапада 2012 года па 23 кастрычніка 2014 года. Многія з іх апублікаваны ўпершыню.
Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны і Аддзел прапаганды ЦК КПК на днях разаслалі цыркуляр з патрабаваннем да ўсіх членаў КПК і кадравых работнікаў вывучыць выступленні Сі Цзіньпіна аб паляпшэнні партыйнага стылю, стварэнні непадкупнага апарата, барацьбе з карупцыяй і практычнымі дзеяннямі ўдзельнічаць у антыкарупцыйнай працы. 0-