Пасля распараджэння міністэрства грамадскай бяспекі КНР ад 22 лiпеня гэтага года аб тым, каб усе органы грамадскай бяспекі засяродзіліся на правядзенні паўгадавой кампаніі па вышуку ўцекачоў за мяжу, падазраваных у здзяйсненні эканамічных злачынстваў "Паляванне на ліс - 2014 ", у больш за 40 краінах і тэрыторыях былі затрыманыя 180 падазраваных. З іх 104 былі затрыманыя, 76 падазраваных удалося пераканаць вярнуцца ў Кітай з пакаяннем, у дачыненні да 44 падазраваных вядуцца справы на сумы звыш 10 млн. юаняў. Колькасць затрыманых ужо перавысіла іх колькасць за ўвесь мінулы год. --0--