Кітай створыць новае ведамства па барацьбе з карупцыяй для ўзмацнення ціску на карумпаваных чыноўнікаў, паведамляе намеснік генеральнага пракурора КНР Цю Сюэцян.
У эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву Сіньхуа Цю Сюэцян распавёў, што план па стварэнні новага ведамства быў распрацаваны партыйнай групай Вярхоўнай народнай пракуратуры /ВНП/ і ўхвалены ЦК КПК.
Пасаду кіраўніка новага ведамства будзе займаць асоба ўзроўню намесніка міністра, пастаянны член пракурорскага камітэта, дадае чыноўнік. Новае ведамства будзе лепш арганізавана і будзе здольна аказваць дапамогу ВНП у разглядзе важных спраў, а таксама зможа пераадолець інстытуцыйныя перашкоды.
Упраўленне па барацьбе з карупцыяй пры ВНП існуе ў Кітаі з 1995 года і пасля 20 гадоў развіцця адчувае складанасці пры неабходнасці весці антыкарупцыйную працу ў новых умовах з-за нізкай эфектыўнасці працы па карупцыйных справах, дадае Цю Сюэцян. -0-