У Кітаі адзначана працяглае зніжэнне прытоку замежных турыстаў
  2015-01-14 10:34:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія гады колькасць замежных турыстаў, якія пабывалі ў Кітаі, увесь час падае, і галоўнай прычынай стала пагаршэнне іміджу Кітая. Такія вынікі сацыяльнага апытання абнародаваны на штогадовай нарадзе па развіцці турызму ў горадзе Наньчан /правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай/.

Газета "Чжунго люйюбаа" і Акадэмія грамадскіх навук Кітая праводзілі апытанне ў перыяд з жніўня па снежань 2014 года ў 23 краінах.

"Часцей за ўсё рэспандэнты казалі пра пагаршэнне іміджу Кітая ў іх вачах", – адзначыў Лю Чжымін, адзін з галоўных арганізатараў апытання з Акадэміі грамадскіх навук Кітая. Паводле яго слоў, негатыўныя асацыяцыі з Кітаем узнікаюць з-за сур'ёзнага забруджвання навакольнага асяроддзя, вялікага разрыву паміж беднымі і багатымі, а таксама з-за карупцыі і праблем у забеспячэнні грамадскай бяспекі.

Вынікі апытання паказалі таксама, што жаданне замежнікаў наведаць Кітай у бліжэйшы тры гады ацэньваецца як "вельмі нізкае". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040