Адмена квот на экспарт рэдказямельных металаў "у поўнай меры паказвае рашучасць даць рынку адыгрываць вырашальную ролю ў размеркаванні рэсурсаў". Пра гэта заявіў адказны прадстаўнік Прававога дэпартамента Міністэрства камерцыі КНР.
У ведамстве нагадалі, што ў апошнія гады ўрад, зыходзячы з неабходнасці забеспячэння эфектыўнай абароны і рацыянальнага асваення сваіх рэсурсаў, у тым ліку рэдказямельных, распачаў комплекс мер з актыўным выкарыстаннем эканамічных і рынкавых інструментаў.
На адмену квот на экспарт рэдказямельных металаў урад пайшоў у рамках рэформы сістэмы кіравання рэсурсамі, а таксама з улікам неабходнасці выканання адпаведнага рашэння Сусветнай гандлёвай арганізацыі, зазначыў прадстаўнік Мінкамерцыі.
Як член СГА, Кітай нязменна з павагай ставіцца да яе правіл і рашэнняў. Кітай і далей будзе ўзмацняць свой прыродна-рэсурсны патэнцыял, выступаць у абарону сумленнай канкурэнцыі і працягваць рух да ўстойлівага развіцця, падкрэслілі ў Мінкамерцыі. - Р -