Намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сюй Цілян на працоўным паседжанні па праверцы дысцыпліны ва ўзброеных сілах заявіў, што неабходна ўсімі сіламі прасоўваць паляпшэнне партыйнага стылю, стварэнне непадкупнага апарату, паглыбленне і развіццё барацьбы супраць карупцыі ў мэтах стварэння сапраўдных гарантый для дасягнення мэты КПК па фарміраванні магутнай арміі ў новых абставінах.
Сюй Цілян падкрэсліў, што неабходна перад тварам сур'ёзнай і складанай сітуацыі захоўваць цвярозасць розуму. Варта няўхільна падтрымліваць і рэалізоўваць механізм адказнасці старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР, вырашаць супярэчнасці і праблемы за кошт новых канцэпцый, рэфарматарскіх ідэй і методык. - Р -