ААН заклікала да аказання дапамогі сірыйскім бежанцам ў Іарданіі
  2015-01-15 10:41:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў заклікала да павелічэння дапамогі сірыйскім бежанцам у Іарданіі, якія сутыкаюцца з выключнымі цяжкасцямі.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Амане вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэш, спасылаючыся на вынікі апытання УВКБ, дзве трэці сірыйскіх бежанцаў, якія знаходзяцца ў Іарданіі, жывуць за мяжой беднасці. У сірыйцаў ў Іарданіі няма належнага доступу да ацяплення і электрычнасці, і яны не маюць магчымасці плаціць за арэнду жылля, дадаў А.Гутэрэш. У сацыяльным апытанні прынялі ўдзел 150 тыс. сірыйскіх бежанцаў.

Паводле афіцыйных даных, на тэрыторыі Іарданіі зараз знаходзіцца каля 1,4 млн. сірыйскіх бежанцаў, прыкладна 620 тыс. з іх прайшлі рэгістрацыю ва УВКБ. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040