Кітай мае намер узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва па вяртанні збеглых чыноўнікаў
  2015-01-15 11:16:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны 14 студзеня заклікала ўмацаваць міжнароднае супрацоўніцтва па вяртанні збеглых карумпаваных чыноўнікаў і незаконна атрыманых імі грашовых сродкаў.

Карумпаваных чыноўнікаў неабходна затрымаць і пакараць у рамках закону, падкрэсліваецца ў камюніке пятага пленума Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання, які закрыўся 14 студзеня раніцай.

Дысцыплінарна інспекцыйныя органы павінны ўдасканальваць кааперацыйны механізм, узмацняць судовую дапамогу і ўзаемадзеянне па выкананні закону з зацікаўленымі краінамі і рэгіёнамі свету ў мэтах раскрыцця буйных спраў, гаворыцца ў камюніке.

Гэтыя органы таксама абавязаны ўмацоўваць заканадаўча-прававую аснову, стымуляваць ўвасабленне ў жыццё Пекінскай антыкарупцыйнай заявы, прынятай на пасяджэнні АЦЭС у лістападзе 2014 года ў Пекіне, а таксама прымаць дзейсныя меры для прадухілення ўцёкаў "праблемных" чыноўнікаў, адзначаецца ў дакуменце. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040