У якасці рухавіка развіцця турыстычнай галіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну / АЦР / Кітай у значнай ступені стымулюе сусветны турызм. Пра гэта гаворыцца ў новай версіі справаздачы "Аналіз і прагноз развіцця турызму ў Кітаі на 2014-2015 гады" / Зялёная кніга па турызме /.
У Зялёнай кнізе, апублікаванай Інстытутам турызму Акадэміі грамадскіх навук Кітая і выдавецкім домам SSAP, звяртаецца ўвага на шэраг фактараў. У прыватнасці, даходы міжнароднага турызму пастаянна пашыраюцца, і па гэтым паказчыку мацерыковы Кітай займае першае месца ў АЦР з 41,6 прац. ад агульнай долі рэгіянальных турыстычных даходаў, у значнай ступені дамінуючы над астатнімі краінамі і раёнамі гэтага рэгіёну. Турыстычная галіна мацерыковага Кітая дэманструе штогадовы рост на ўзроўні 6,4 прац. і займае тут адно з першых месцаў у АЦР.
Як сведчаць прадстаўленыя дадзеныя, у кітайскім турызме адзначаецца магутны трэнд на зліццё карпаратыўных фінансаў. У мінулым годзе адбылося паскарэнне гарызантальнага і вертыкальнага зліцця і паглынання мноства звязаных з турызмам і турыстычнымі паслугамі звёнаў такіх вядомых кампаній, як Ctrip, Wanda, JD і UTour. Агульная колькасць інвестыцыйных пакетаў па онлайн-турызме ў 2014 годзе перавысіла 50 пазіцый. --0--