Сірыйскі ўрад выказаў намер садзейнічаць правядзенню дыялогу з апазіцыяй
  2015-01-21 16:43:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сірыйскі ўрад прыкладзе ўсялякія намаганні для садзейнічання правядзенню дыялогу з апазіцыяй. Пра гэта заявіў у аўторак вечарам у Дамаску міністр замежных спраў Сірыі Валід аль-Муалем, выказаўшы надзею на тое, што дыялог дапаможа пераадолець сірыйскі крызіс, які працягваецца амаль чатыры гады.

У інтэрв'ю сірыйскаму тэлебачанню В. аль-Муалем адзначыў, што згодна з указаннем прэзідэнта Башара Асада, сірыйскі ўрад прыкладзе ўсялякія намаганні для садзейнічання правядзенню гэтага дыялогу. Паводле яго слоў, гэты дыялог адрозніваецца ад двух папярэдніх раўндаў перамоваў у Жэневе, гэта "будзе дыялог паміж сірыйцамі, які характарызуецца выразна пастаўленымі мэтамі".

Пры пасрэдніцтве Расіі, Ірана і іншых бакоў прадстаўнікі сірыйскага ўрада і апазіцыі раней заявілі аб намеры ўдзельнічаць у дыялогу, прызначаным на канец месяца ў Маскве. МЗС Сірыі на днях выказаў гатоўнасць удзельнічаць у дыялогу "без перашкод звонку", заявіўшы, што ўрад вітае правядзенне дыялогу з любымі "асобамі, якія абараняюць адзінства, незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі".

У мінулым годзе сірыйскі ўрад і апазіцыйная "Нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл" , якая знаходзіцца па-за межамі Сірыі, правялі ў Жэневе два раўнда перамоў, якія ,аднак, не далі істотных вынікаў. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040