Лі Кэцян сустрэўся з прэзідэнтам Украіны П. Парашэнкам
  2015-01-22 15:53:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у другой палове дня серады сустрэўся ў швейцарскім Давосе з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Лі Кэцян адзначыў, што пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Кітаем і Украінай абедзве краіны нязменна паважаюць адна адну, а іх двухбаковае супрацоўніцтва плённа развіваецца.

"Кітай, - падкрэсліў ён, - паважае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, падтрымлівае яе рух па шляху развіцця, які адпавядае рэаліям і патрэбам краіны. Пекін жадае наладзіць рознабаковае практычнае супрацоўніцтва з Украінай у духу прынцыпаў узаемнай выгады і агульнага выйгрышу на карысць народаў дзвюх краін ".

Па словах кітайскага прэм'ера, у цяперашні час у міжнароднай абстаноўцы адбываюцца сур'ёзныя перамены, а міжнародная сістэма і міжнародны парадак падвяргаюцца значным карэкціроўкам. Свет без вайны, развіццё без беднасці, супрацоўніцтва без канфрантацыі - агульныя спадзяванні народаў усяго свету. "Што да ўкраінскага крызісу Кітай прытрымліваецца аб'ектыўнай і справядлівай пазіцыі, адстойвае неабходнасць палітычнага ўрэгулявання, мае намер працягваць адыгрываць актыўную і канструктыўную ролю ў яго пераадоленні", - заявіў Лі Кэцян.

П. Парашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што ўкраінскі ўрад надае вялікае значэнне адносінам з КНР і жадае захаваць супрацоўніцтва з Кітаем. "Кіеў спадзяецца, што Пекін адыграе больш актыўную ролю ў працэсе палітычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу", - заявіў прэзідэнт. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040