МЗС КНР заклікаў незацікаўленых краіны ўстрымацца ад правакацый у пытанні Паўднёва- Кітайскага мора
  2015-01-23 11:50:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін ў чацвер заклікала незацікаўленыя краіны ўстрымацца ад правакацый у пытанні Паўднёва-Кітайскага мора.

Паводле паведамлення, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і Ціхага акіяна Дэніэл Расэл 21 студзеня выказаў заклапочанасць пытаннем Паўднёва-Кітайскага мора, абвясціўшы, што буйной краіне нельга крыўдзіць малую.

Каментуючы дадзенае выказванне, Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай нязменна прытрымліваецца прынцыпу раўнапраўя ўсіх краін, не залежна ад іх велічыні. Кітай выступае супраць таго, каб буйная краіна крыўдзіла малую, разам з тым, мяркуе, што малая краіна не павінна падымаць скандал без аніякай прычыны.

Кітайскі бок нязменна настойвае на вырашэнні спрэчак з іншымі краінамі ў пытаннях тэрытарыяльных і марскіх правоў мірным шляхам, з дапамогай дыялогу і кансультацый. Зацікаўленая краіна павінна практычнымі дзеяннямі імкнуцца да эфектыўнага ажыццяўлення "Кодэкса паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры" у мэтах сумеснага захавання міру і стабільнасці ў рэгіёне, адзначыла кітайскі дыпламат. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040