Прыватныя прадпрыемствы сталі галоўным стымулам росту гандлю паміж КНР і ЗША
  2015-01-26 11:42:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыватныя прадпрыемствы сталі галоўным стымулам росту гандлю паміж КНР і ЗША.

Паводле статыстыкі шанхайскай мытні, найбуйнейшага ў Кітаі пункта знешняга гандлю, у 2014 годзе аб'ём тавараабароту паміж Кітаем і ЗША, здзейсненага праз шанхайскую мытню, склаў 917.44 млрд. юаняў (1 дол. = 6,13 юаня), павялічыўшыся на 2,8 прац. у параўнанні з папярэднім годам. Ва ўмовах сінхроннага зніжэння маштабаў гандлю прадпрыемстваў, заснаваных на замежным капітале, і дзяржаўных прадпрыемстваў Кітая, доля прыватных прадпрыемстваў у шанхайска-амерыканскім гандлі, павысіліся на 2,2-працэнтны пункт, дасягнула 27,5 прац.

Калі ў мінулым годзе экспартна-імпартны аб'ём, рэалізаваны паміж кітайскімі прадпрыемствамі з удзелам замежнага капітала і дзяржаўнымі прадпрыемствамі і ЗША праз шанхайскую мытню склаў 562.92 млрд. і 98,73 млрд. юаняў адпаведна са зніжэннем на 0,5 і 1,6 прац., то з прыватнымі кампаніямі - 252.49 млрд. юаняў з павышэннем на 11,8 прац.

У 2014 г. аб'ём экспарту праз Шанхайскую мытню ў ЗША склаў 707.52 млрд. юаняў з прыростам на 2 прац., аб'ём імпарту з ЗША ў Кітай праз гэтую мытню - 209.92 млрд. юаняў з прыростам на 5,6 прац. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040