Кітай спадзяецца на тое, што Японія будзе строга прытрымлівацца заяўленых ёю стаўлення і абяцанняў па гістарычных пытаннях
  2015-01-27 10:59:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы заяву прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ аб тым, што ў маючым адбыцца "пасланні Абэ" не могуць прымяняцца ў нязменнай форме ключавыя фармулёўкі "выказванняў Мураямы", афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі падкрэсліла, што Кітай сочыць за тым, як урад і лідары Японіі ставяцца да свайго мінулага гістарычнага перыяду агрэсіі, і спадзяецца на строгае выкананне раней заяўленых Японіяй пазіцый і абяцанняў па гістарычных пытаннях.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што сёлета адзначаецца 70-гадовая гадавіна перамогі ў Другой сусветнай вайне і Вайне супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам. "Мы ўдзяляем ўвагу таму, як урад і лідары Японіі ставяцца да мінулай агрэсіўнай гісторыі краіны, і той інфармацыі, якую яны транслююць на свет. Ці яны будуць працягваць несці на сабе такі цяжар? Ці шчыра і глыбока раскайваюцца з нагоды гісторыі агрэсіі, ідуць наперад, скінуўшы з сябе гэты груз? Міжнародная супольнасць чакае з нецярпеннем", - заявіла прадстаўнік кітайскага МЗС.

Хуа Чуньін падкрэсліла, што Кітай спадзяецца на тое, што Японія будзе прытрымлівацца раней заяўленых ёю пазіцый і абяцання па гістарычных пытаннях, і, рэальна прасоўваючыся па шляху мірнага развіцця, здабудзе давер міжнароднай супольнасці і будзе адыгрываць канструктыўную ролю ў справе забеспячэння міру і стабільнасці ў рэгіёне .

С. Абэ напярэдадні адзначыў, што ў "пасланні Абэ", прымеркаваным да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, не могуць выкарыстоўвацца ў нязменнай форме такія фармулёўкі "выказванняў Мураямы", як "каланіяльнае панаванне" і "агрэсія". --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040