Ступень залежнасці Кітая ў галіне паставак нафты ў 2014 годзе наблізілася да 60%, а ў галіне прыроднага газу – 32,2%. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе Інстытута эканоміка-тэхналагічных даследаванняў Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі /CNPC/. У той жа час вызначыўся значны спад у тэмпах прыросту энергаспажывання, адбываецца далейшае паляпшэнне структуры энергаспажывання.
Як паказваюць аўтары справаздачы, у мінулым годзе аб'ём спажывання прыроднага газу ў Кітаі склаў 183 млрд. кубаметраў. Гэта самы нізкі тэмп прыросту гэтага паказчыка за апошнія 10 гадоў. Аб'ём імпартаванага Кітаем прыроднага газу склаў 59 млрд. кубаметраў. - Р -