МЗС КНР высока ацаніў сумленную пазіцыю Германіі па Другой сусветнай вайне
  2015-01-29 14:11:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту і 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, якія прайшлі ў многіх краінах Еўропы напярэдадні афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі ведамства высока ацаніла сумленную пазіцыю лідараў Германіі па Другой сусветнай вайне.

Як падкрэсліла Хуа Чуньін, сёлета адзначаецца 70-я гадавіна перамогі ў антыфашысцкай вайне. Урады і народы многіх краін свету праводзяць з гэтай нагоды адпаведныя мерапрыемствы для таго, каб успомніць пра ахвяр вайны, выказаць сваю надзею на працяглы мір у свеце, прымусіць людзей вынесці глыбокія гістарычныя ўрокі з тых беспрэцэдэнтных бедстваў, якія мелі месца 70 гадоў таму, і пазбегнуць паўтарэння падобных гістарычных трагедый у будучыні.

Бундэстаг Германіі правёў мерапрыемства з нагоды 70- гадовай гадавіны вызвалення Асвенцыма, выступаючы на якім прэзідэнт ФРГ Ёахім Гаўк заявіў, што 70 гадоў таму Чырвоная армія СССР вызваліла гэты канцэнтрацыйны лагер. Каб увекавечыць горкія ўрокі Асвенцыма Германія, пачынаючы з 1996 года праводзіць Дзень памяці ахвяраў нацызму. Ё. Гаўк працытаваў словы свайго папярэдніка Рамана Хергаца: без памяці немагчыма перамагчы мінулыя злачынствы і зірнуць у твар будучыні.

Федэральны канцлер Гемраніі Ангела Меркель у час удзелу ў мерапрыемстве з нагоды Дня памяці вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым адзначыла, што Германія нязменна нясе свой цяжар адказнасці і робіць усё, каб як мага больш людзей даведалася пра страшныя падзеі таго часу, і гэты перыяд гісторыі ясна аддрукаваўся ў сэрцах людзей. На мерапрыемстве прысутнічалі людзі, якія перажылі Асвенцым, і прадстаўнікі моладзі з Германіі, Ізраіля і Польшчы. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040