Міністр нацыянальнага прымірэння Сірыі Алі Хайдар паведаміў, што сірыйскі ўрад працуе над вырашэннем зацяжнога канфлікту і не чакае, што хтосьці прапануе неабходнае рашэнне для яго ўрэгулявання.
"Мы не будзем чакаць рашэння ад кагосьці, і гэта – аснова сірыйскай палітыкі, якая стала вядомая ўсім", – сказаў А.Хайдар у Дамаску на сходзе лідараў камітэтаў па нацыянальным прымірэнні.
А.Хайдар зноў паўтарыў пазіцыю сірыйскага ўрада, згодна з якой урэгуляванне 4-гадовага канфлікту павінна пачацца з барацьбы з тэрарызмам і дасягнення прымірэння з паўстанцамі па ўсёй краіне.
"Па-першае, мы засяроджваемся на барацьбе з тэрарызмам. Мы таксама працуем над нацыянальным прымірэннем і нацыянальным дыялогам, якiя з'яўляюцца базавымі элементамі сірыйскай палітыкі. Нацыянальнае прымірэнне – краевугольны камень, а таксама звяно, якое аб'ядноўвае барацьбу з тэрарызмам і нацыянальны дыялог", – сказаў ён.
Гэтыя заўвагі былі зроблены праз некалькі дзён пасля таго, як прадстаўнікі сірыйскага ўрада і дзеячы палітычнай апазіцыі завяршылі кансультацыі ў Маскве па пытанні аб палітычным урэгуляванні ў Сірыі. - Р -