Фільм "Хобіт: Бітва пяці войскаў" рэжысёра Пітэра Джэксана другі тыдзень лідзіруе на кітайскім рынку кінапракату з касавымі зборамі 270 млн. юаняў.
Айчынны фільм – камедыя "Чалавек, які бяжыць" з касавымі даходамі 237 млн. юаняў заняў другое месца на кітайскім кінарынку за тыдзень з 26 студзеня па 1 лютага, піша часопіс "China Film News".
Трэцяе месца заняў айчынны мультфільм "Мядзведзі-суседзі: Містычная зіма", які прынёс 103,3 млн. юаняў касавых даходаў. - Р -