Рытуальны наскальны малюнак часоў неаліту знойдзены даследчыкамі на тэрыторыі горада Чыфэн /Унутраная Манголія, Паўночны Кітай/. Спецыялісты мяркуюць, што знаходка звязана з дайшоўшай да нашых дзён традыцыяй ахвярапрынашэнняў богу хатняга ачага. Малюнак памерам 1,5 м у даўжыню і 1,2 м у шырыню выкананы охрай. На ім намаляваны ўрачысты рытуал ахвярапрынашэння богу агню.
Асаблівую цікавасць у археолагаў выклікала тое, што малюнак апынуўся шматслаёвым. Пасля стараннага вывучэння навукоўцы прыйшлі да высновы, што першапачатковая выява была створана як мінімум 7 тыс. гадоў таму.
Гэты наскальны малюнак уяўляе сабой рэдкую знаходку на тэрыторыі краіны і мае вялікае значэнне для вывучэння традыцыйных абрадаў. - Р -