Упершыню кітайскі 3D-мультфільм дубліраваны на тыбецкую мову
  2014-11-04 14:46:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі 3D-мульцік "Кунта", на вытворчасць якога пайшло тры гады і 100 млн. юаняў, дубліраваны на тыбецкую мову, стаўшы першай айчыннай анімацыяй, якая мае версію на мове нацменшасці.

Такую версію анімацыі пакажуць у трох раёнах кампактнага пражывання тыбетцаў, паведаміў кіраўнік цэнтра па дубліраванні фільмаў на этнічныя мовы ў правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай) Чай Цзіньмін.

Сюжэт "Кунты" разгортваецца вакол прыгод двух дзяцей на планеце Арахіс. Мультфільм створаны кампаніяй Zhejiang Versatile Media Company па галівудскіх стандартах і выйшаў у пракат у жніўні мінулага года. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040