Пахаванні з вялікай колькасцю прадметаў знўйдзены на тэрыторыі акругі Алі Тыбета. Гэта каштоўныя матэрыялы для далейшага вывучэння старажытнага тыбецкага царства Чжанчжун, паведамілі ў Археалагічным інстытуце Акадэміі грамадскіх навук Кітая.
Акругу Алі, размешчаную на захадзе Тыбета, называюць "дахам на даху свету". Паводле даных, прыкладна 3,8 тыс. гадоў таму тут сфарміравалася царства, якое пазней заняпала.
Спецыяліст з Археалагічнага інстытута Тун Таа распавёў, што археолагі знайшлі вялікую яму з пахаваннямі падчас палявой экспедыцыі ў чэрвені-верасні бягучага года. Тут знаходзяцца прадметы, якія, паводле папярэдніх ацэнак, былі выраблены 1800 гадоў таму. - Р -