На сайце Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР паведамляецца, што ў павеце Цан'юань адбылося землетрасенне магнітудай 5,5, таксама пацярпеў павет Гэнма. У павеце Гэнма 14 чалавек атрымалі лёгкія траўмы, вядзецца падлік разбураных і пашкоджаных будынкаў.
Пасля землетрасення ведамства грамадзянскай адміністрацыі правінцыі Юньнань накіравала ў зону бедства тысячу палатак і дзве тысячы ватных коўдраў. - Р -