"Палёт у неба" – так будзе называцца першы кітайскі дзіцячы фільм пра касманаўтыку, які рыхтуецца зняць кампанія, падпарадкаваная Кітайскаму даследчаму інстытуту касмічных тэхналогій. Пра гэта паведаміў акадэмік Кітайскай акадэміі касмічных тэхналогій Е Пэйцзянь. Шмат замежных навукова-фантастычных фільмаў па-майстэрску спалучаюць мастацтва кіно з навукай. Мовай кінематографа можна маляўніча і вельмі дакладна расказаць пра складаныя навуковыя тэорыі, сказаў ён.
Героем "Палёту ў неба" стане 10-гадовы хлопчык, які марыць паляцець у космас. Стваральнікі фільма разлічваюць, што здымкі пачнуцца ў ліпені бягучага года, і карціна выйдзе на шырокія экраны летам 2016 года. - Р -