Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у аўторак заявіў, што па ініцыятыве ААН быў дасягнуты вялікі прагрэс у садзейнічанні паляпшэнню стану здароўя жанчын і дзяцей. Ён заклікаў міжнародную супольнасць узяць на сябе новыя абавязацельствы і працягваць намаганні ў гэтым кірунку.
Ён у той жа дзень на нарадзе па садзейнічанні паляпшэнню стану здароўя жанчын і дзяцей, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН, адзначыў, што пасля таго, як у 2010 годзе ААН вылучыла ініцыятыву "Кожная жанчына і кожнае дзіця", больш за 300 арганізацый далі больш за 400 абяцанняў па паляпшэнні здароўя і дабрабыту жанчын і дзяцей, выратавалі 2.4 млн. жанчын і дзяцей ва ўсім свеце.
Пан Гі Мун заклікаў міжнародную супольнасць захаваць такую тэндэнцыю, ажыццявіць мэту паляпшэння стану здароўя, якая з'яўляецца адной з Мэтаў развіцця тысячагоддзя, каб ні адна жанчына не загінула пры родах і ні адно дзіця не загінула ад захворванняў, якія можна папярэдзіць прафілактыкай.
Генсакратар у 2010 годзе вылучыў ініцыятыву "Кожная жанчына і кожнае дзіця" і заклікаў ўрады ўсіх краін, грамадскія і прыватныя ўстановы аб'яднаць з ААН намаганні для змяншэння колькасці жанчын, якія загінулі ад родаў, і колькасці дзяцей да пяці гадоў, якія загінулі ад захворванняў, палепшыць стан здароўя жанчын і дзяцей усіх краін свету. --0--