З выхадам Кітая на другое месца ў свеце па аб'ёме выязнога турызму расце папулярнасць і запатрабаванасць нацыянальнай плацежнай сістэмы. Цяпер карта "ЮніянПэй" / UnionPay / - галоўны выбар кітайцаў пры паездках за мяжу, яна прымаецца да аплаты ў 150 краінах і рэгіёнах свету. Такія апошнія дадзеныя кампаніі "UnionPay International", якая адказвае за міжнародныя аперацыі па картах "ЮніянПэй".
Паводле інфармацыі кампаніі, у 26 млн. гандлёвых кропках і 1.8 млн. банкаматах ва ўсіх кутках свету можна ажыццяўляць аплату тавараў і паслуг праз "ЮніянПэй". Колькасць трымальнікаў гэтай карты - самая вялікая ў свеце, а па аб'ёме аперацый кітайская плацежная сістэма знаходзіцца на другім месцы ў свеце.
У 2014 годзе агульны аб'ём аперацый па картах "ЮніянПэй" дасягнуў 41,1 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 27,3 прац. у параўнанні з папярэднім годам. 0-