У студзені-лютым 2015 прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай павялічыліся на 17 працэнтаў
  2015-03-17 17:05:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені-лютым 2015 прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай павялічыліся на 17 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, дасягнуўшы 22,48 млрд. дол. ЗША, паведаміла ў аўторак Міністэрства камерцыі КНР.

Тэмпы росту замарудзіліся ў параўнанні з зарэгістраваным у студзені ростам у 29,4 працэнта, аднак, значна перавысілі паказчык 2014 года, які склаў 1,7 працэнта.

Прамыя замежныя інвестыцыі ў сферу паслуг у студзені-лютым склалі 13,73 млрд. дол. ЗША, павысіліся на 30 працэнтаў і склалі 61 працэнт усіх прамых замежных інвестыцый, прыцягнутых на працягу гэтага перыяду. У гэтым сегменце найбольшая колькасць інвестыцый паступіла ў сферу фінансавых і транспартных паслуг.

Аб'ём інвестыцый у вытворчую галіну адносна малы - 7,47 млрд. дол. ЗША пры павелічэнні на 7,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам. Доля інвестыцый у вытворчасць склала каля 33 працэнтаў усяго аб'ёму інвестыцый.

Разам з павышэннем аб'ёму інвестыцый, у першыя два месяцы года на 38,6 працэнта павялічылася колькасць зноў зарэгістраваных на тэрыторыі кантынентальнага Кітая прадпрыемстваў з замежным капіталам. Паводле дадзеных, іх стала больш на 3831.

Асноўнымі інвестарамі ў названы адрэзак часу сталі спецыяльны адміністрацыйны раён Сянган, Тайвань, Рэспубліка Карэя, Сінгапур і Японія.

Дадзеныя міністэрства таксама сведчаць аб 51-працэнтным павелічэнні ў студзені-лютым аб'ёму знешніх прамых інвестыцый кітайскіх кампаній нефінансавага сектара да 17,42 млрд. дол. ЗША. Галоўнымі атрымальнікамі інвестыцый сталі Сянган, АСЕАН і ЕС.

У 2014 годзе аб'ём знешніх інвестыцый Кітая перасягнуў аб'ём паступленняў і краіна ўпершыню стала экспарцёрам капіталу. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040